навіны

Прадстаўнікі дэмсілаў правялі сустрэчу ў МЗС Украіны

Ілля Квас, Франак Вячорка і Генадзь Манько. Фота: Ihor Kyzym / Facebook
Ілля Квас, Франак Вячорка і Генадзь Манько. Фота: Ihor Kyzym / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі падчас візіту ва Украіну правяла сустрэчу ў Міністэрстве замежных справаў. Пра гэта паведаміў у Facebook галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Візіт праходзіць з 10 лістапада, калі прадстаўнікі дэлегацыі наведалі ў Львове Дом Вольнай Беларусі.

13 лістапада ўжо ў Кіеве Франак Вячорка разам з кіраўніком місіі ў Кіеве Генадзем Маньком правёў перамовы з кіраўніком 6-га тэрытарыяльнага ўпраўлення МЗС Іллём Квасам, да кампетэнцыі якога ў прыватнасці адносіцца праблематыка Беларусі.

«Мы глыбока пагрузіліся ў бягучае змаганне ў Беларусі, суўдзел [Аляксандра] Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны і „перадвыбарчыя“ гульні, якія адбываюцца ўдома. Мы таксама абмеркавалі, як падтрымаць беларусаў ва Украіне. Дыялог будзе працягнуты», – паведаміў Вячорка.

Амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім, які таксама браў удзел у сустрэчы, адзначыў «цікавы і канструктыўны абмен думкамі адносна сітуацыі ў Беларусі і ў лагеры дэмакратычных сілаў, асабліва ў кантэксце распачатай у Беларусі „электаральнай“ кампаніі».

,,

«Абмеркавалі таксама кірункі далейшай супрацы, у прыватнасці, у пытаннях супрацьдзеяння расейскай агрэсіі і суўдзелу ў ёй рэжыму А. Лукашэнкі», – адзначыў ён.


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская. Фота: Attila Husejnow/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Хто можа рэпрэзентаваць Беларусь на перамовах, датычных Украіны? Ціханоўская дала інтэрв’ю «Белсату»

навіны

Кізім падзякаваў «беларускаму народу, які, у адрозненне ад рэжыму, не падтрымлівае развязанай Пуцінам вайны».

Ён пацвердзіў, што абмяркоўваліся праблемныя пытанні беларусаў ва Украіне, якія маюць патрэбу ва ўрэгуляванні, і магчымыя шляхі іх развязання.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10