навіны

У Польшчы трапіў у аварыю беларускі аўтобус

Аварыя з беларускім аўтобусам 14 лістапада. Фота: Alarmowy Łowicz / Facebook
Аварыя з беларускім аўтобусам 14 лістапада. Фота: Alarmowy Łowicz / Facebook
podpis źródła zdjęcia

У Лодзінскім ваяводстве Польшчы здарылася аварыя з пасажырскім аўтобусам з Беларусі. Ёсць пацярпелыя.

Як паведамляе Alarmowy Łowicz, каля 01:45 паводле мясцовага часу на 382-м кіламетры аўтамагістралі А2 у напрамку Познані, каля вёскі Каленіцэ Ловіцкага павету, аўтобус з 11 замежнікамі выехаў на аварыйную паласу, прабіў шлагбаум і ўпаў на бок.

Пяцёра асобаў атрымалі раненні і былі дастаўленыя ў шпіталь. На месца здарэння выехалі ратаўнікі. Праз аварыю быў часткова перакрыты рух на трасе.

На здымках з месца аварыі відаць, што аўтобус ехаў маршрутам Гомель – Вроцлаў.

Нагадаем, што 7 кастрычніка з аўтобуса Менск – Варшава на хаду праз акно спрабаваў выскачыць пасажыр.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10