навіны

У Польшчы затрымалі 600 кантрабандыстаў, якія дапамагалі мігрантам

Беларуска-польская мяжа. Фота: БелТА
Беларуска-польская мяжа. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Польскія памежнікі і паліцыя затрымалі каля 600 кантрабандыстаў, якія займаліся перавозам мігрантаў, што парушылі беларуска-польскую мяжу. Пра гэта ў эфіры «Radio Zet» заявіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Томаш Семоняк.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: wpolityce.pl
У Польшчы беларуса будуць судзіць за перавоз нерэгулярных мігрантаў навіны

«Памежнай аховай і паліцыяй затрыманыя амаль 600 кантрабандыстаў. Так, больш як 120 сядзяць пад арыштам. Значная частка высланая або іншым спосабам пакараная. Тое, што адбываецца на мяжы, уключае ў сябе таксама кантрабанду, злачыннасць на вялікай тэрыторыі на адлегласці некалькіх дзясяткаў кіламетраў ад мяжы», – сказаў міністр.

Таксама Томаш Семоняк закрануў пытанне выплаты мігрантам, каб яны не заставаліся ў Польшчы. Паводле яго, у Польшчы «мусіць быць такі інструмент», але пакуль гэта толькі «прадмет для абмеркавання падчас заканатворчай працы».

«Ёсць аргументы за і супраць. Грамадзяне не да канца ўсведамляюць, колькі каштуе ўтрымаць мігрантаў у Польшчы, і шмат якія краіны вырашылі даць ім грошы на выезд», – сказаў Семоняк.

Напярэдадні міністр унутраных справаў у эфіры тэлеканалу TVN24 апавёў пра зніжэнне спробаў незаконна мінуць беларуска-польскую мяжу ў кастрычніку. Паводле яго, гэта можа быць звязанае з надвор’ем і не азначае спынення міграцыйнага крызісу.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10