навіны

У Менску жыхары Уручча засталіся без электрычнасці

Уручча. Фота: Alex Mak / Wikimedia
Уручча. Фота: Alex Mak / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

У жыхароў менскага мікрараёну Уручча з раніцы 14 лістапада з’явіліся праблемы з электрычнасцю.

Як пішуць «Минск-Новости», жыхары Уручча прыкладна з 09:00 пачалі размяшчаць інфармацыю пра перабоі электразабеспячэння. Гаворка ідзе пра вуліцы Герояў 120 дывізіі, Гінтаўта, Гарадзецкую, Ложынскую, Астрашыцкую. Панамарова, Уруцкую, Шафарнянскую, праспект Незалежнасці.

Пры гэтым адзначаецца, што сацыяльна значныя аб’екты не пацярпелі.

Прычынай адсутнасці напружання сталася адключэнне высакавольтнай кабельнай лініі 10 кВ у сетцы ПС «Маскоўская». Для аднаўлення электразабеспячэння ў размеркавальную сетку накіраваныя дзве аператыўна-выязныя брыгады філіялу «Менскія кабельныя сеткі» РУП «Менскэнерга».

Ад моцнага ветру, што абрынуўся на Беларусь 1 і 2 лістапада, парушалася забеспячэнне электрычнасцю 402 паселішчаў. Найбольш – у Віцебскай вобласці.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10