навіны

Замежнікі раскашэльвацца не спяшаюцца: інвестыцыяў у Беларусь паменела на 10 %

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pexels
podpis źródła zdjęcia

У студзені – верасні рэальны сектар эканомікі атрымаў $ 5,4 млрд замежных інвестыцыяў, падлічыў Белстат. Амаль усё гэта – з Расеі.

За дзевяць сёлетніх месяцаў Расея ўклала ў беларускую эканоміку $ 3,8 млрд, і гэта 69,7 % ад агульнага аб'ёму замежных інвестыцыяў. На другім месцы – Кіпр з доляй 7,8 % ($ 420 млн), на трэцім – Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (6,8 %, або $ 370 млн).


Наўпроставых інвестыцыяў было атрымана $ 4 млрд.


Год да года замежных інвестыцыяў у рэальны сектар паменела на 10 %. Летась расейскага капіталу прыйшло столькі ж, колькі і сёлета, аднак цяпер яго доля вырасла (было 63 %) праз тое, што інвестары з іншых краінаў уклалі менш грошай. Напрыклад, плынь інвестыцыяў з Кіпру скарацілася больш, чым удвая (у студзені – верасні летась быў $ 1 млрд).

 

Беларусь жа ўклала за мяжою $ 3,6 млрд, і 90 % пайшло ў Расею, паведаміў Белстат.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay
«Інвестыцыі – добра, толькі не з адной краіны». У чым небяспека засілля расейскіх грошай у Беларусі? навіны

У статыстыку інвестыцыяў залучаюць усе грошы, што паступаюць ад замежніка, у тым ліку, напрыклад, за набыццё акцыяў ці аблігацыяў.


Наўпроставыя інвестыцыі ідуць у арганізацыі. «Гэта могуць быць не толькі бязвыплатныя інвестыцыі, гэта могуць быць пазыкі, крэдыты. Або, напрыклад, ён паставіў абсталяванне, за якое беларуская арганізацыя мусіць расплаціцца. Яна яшчэ не заплаціла, аднак гэта таксама паказваецца ў наўпроставых замежных інвестыцыях», – тлумачыла раней «Белсату» эканамістка Даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна.


Пра небяспечную залежнасць беларускай эканомікі ад Расеі не сказаў толькі лянівы, і з інвестыцыямі з гэтай краіны такая ж гісторыя:

,,

«Гэта стварае эканамічную залежнасць ад сітуацыі ў расейскай эканоміцы, як мы ўжо сто разоў казалі. Калі ў расейскай эканоміцы сітуацыя пачне пагаршацца, інвестары могуць вывесці грошы і згарнуць бізнес».


Зрэшты, найбольш важны паказнік – замежныя інвестыцыі на чыстай аснове, ён акурат не улічвае запазычанасць перад інвестарам за тавары, працы і паслугі. За ўвесь мінулы год такіх уліванняў ў Беларусь было на $ 1,6 млрд.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10