навіны

У Беларусь заходзілі 12 «Шагэдаў». Адзін праляцеў 200 км

Беспілотнік «Шагэд».
Беспілотнік «Шагэд». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: focus.ua
podpis źródła zdjęcia

Уначы з 12 на 13 лістапада было зафіксавана як мінімум 12 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шагэд» у Беларусь з тэрыторыі Украіны, паведамляе маніторынгавы канал «Беларускі Гаюн».

Дроны заляталі на Брагін, Гомель і Рэчыцу, неаднаразова праходзілі праз «беларускі калідор».


Першы заход быў зафіксаваны а 22:09 у зоне Брагіну. Далей дрон выйшаў назад на Чарнігаўшчыну, ізноў зайшоў у «калідор» і паляцеў на Кіеўшчыну. Наступныя заходы рэгістраваліся а 23:14, 02:58, 03:35, 04:49, 05:05, 05:40, 06:10, 06:58, 07:10, 07:59 і 08:10.


А 07:10 беспілотнік быў заўважаны на поўначы ад Рэчыцы і рухаўся на Светлагорск/Бабруйск на адлегласці 70 кіламетраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Далей ён зрабіў кола і выляцеў на Кіеўскае вадасховішча, сумарна праляцеўшы над Беларуссю каля 200 кіламетраў.


Не менш за два «Шагэды» згубіліся над Беларуссю, што пацвердзілі таксама Паветраныя сілы ЗСУ.

Схема пралёту беспілотнікаў над Беларуссю ў ноч з 12 на 13 лістапада. Крыніца: Беларускі Гаюн
Схема пралёту беспілотнікаў над Беларуссю ў ноч з 12 на 13 лістапада. Крыніца: Беларускі Гаюн
«Shahed». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: focus.ua

Гомельскія ўлады адказалі на просьбу абараніць ад дронаў

навіны

Расейскія «Шагэды» масава залятаюць у Беларусь ужо чацвёртую ноч запар. Упершыню за гэты дні ў неба была паднятая дзяжурная авіяцыя ВПС РБ. Знішчальнік выляцеў з Баранавічаў каля 07:40 і вярнуўся на базу а 08:45.


За апошнія некалькі месяцаў падчас расейскіх атак на Украіну ў паветраную прастору Беларусі рэгулярна залятаюць дроны-камікадзэ тыпу «Шагэд».
У некаторых выпадках беспілотнікі перахоплівае беларуская авіяцыя. Гэтак, у ноч на 5 верасня ў ваколіцах Гомля ВПС Беларусі знішчылі два расейскія дроны, падзенне абломкаў выклікала пажар на гарадскім складзе. Пацярпелых не было.


Жыхары Хойніцкага раёну 14 кастрычніка стварылі на сайце petitions.by петыцыю з просьбай да ўладаў абараніць іх і асабліва іхных дзяцей ад беспілотнікаў, якія ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю Гомельскай вобласці.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10