навіны

Як беларусы вынайшлі правобраз камп’ютара

Ці ведаеце вы, што беларусы маюць свае традыцыйныя сродкі для медытацыі і запавольвання? А што аб’ядноўвае беларускае Палессе і далёкія японскія выспы? А можа, вы чулі пра старажытны беларускі прататып камп’ютара з перфакартамі?

У новым выданні праграмы «Нітка Зорка» Кацярына Ваданосава распавядае пра ролю пляцення ў стварэнні традыцыйнага беларускага строю. А ролю гэтую пераацаніць складана, бо гэта, бадай, база. Паводле гістарычных сведчанняў, чалавецтва спачатку навучылася плесці, а ўжо потым ткаць, шыць і вышываць. Менавіта таму ў беларускай культуры так шмат звязанага з матузкамі, тасёмкамі і аборамі. Нават у новую хату гаспадар уводзіў сваю сям’ю цягнучы за плеценыя аборы.


,,

«У Віцебскай губерні існаваў вельмі цікавы і адметны абрад улазінаў. Першым у новы дом заходзіў гаспадар, а потым за сабой, заплеценых у аборы, зацягваў іншым чальцоў сваёй сям’і», – распавядае ў новым выданні «Ніткі Зоркі» вядоўца Кацярына Ваданосава.


Калі хочаце яшчэ больш даведацца пра гэтую частку нашае культуры, глядзіце новае выданне праграмы «Нітка Зорка». Тут мы вывучаем гісторыю Беларусі праз моду нашых продкаў.


belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10