навіны

Амбасада Нямеччыны – пра сустрэчу Калеснікавай з бацькам

Марыя Калеснікава
Марыя Калеснікава. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча
podpis źródła zdjęcia

На старонцы амбасады Нямеччыны ў Менску з’явіўся допіс з каментаром пра сустрэчу Марыі Калеснікавай з бацькам, пра якую стала вядома 12 лістапада.

Прадстаўнікі амбасады выказваюць радасць з нагоды перарывання рэжыму інкамунікада, у якім трымалі Марыю, і звяртаюць увагу, што Беларусь абавязаная выконваць гуманітарныя стандарты ў дачыненні вязняў.

,,

«Мы радыя, што Марыя Калеснікава пасля больш за 600 дзён адзіночнага зняволення атрымала магчымасць убачыць свайго бацьку. Беларусь абавязаная выконваць мінімальныя гуманітарныя стандарты ў адносінах зняволеных. Да іх належаць права на наведванне, атрыманне пошты і медычнае абслугоўванне. Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітзняволеных», – гаворыцца ў паведамленні амбасады.


Марыя Калеснікава. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча

Ціханоўская пра Калеснікаву: «Шчаслівая бачыць тваю ўсмешку»

навіны


Марыя Калеснікава падчас прэзідэнцкай электаральнай кампаніі 2020 года была кіраўніцай выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сябрай прэзідыуму Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі 7 верасня 2020 года і 6 верасня 2021 года асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі. У канцы лістапада 2022 года Марыя трапіла ў рэанімацыю з прабадной язвай страўніка. З лютага 2023 года ў родных не было ніякай сувязі з палітзняволенай. 


12 лістапада Раман Пратасевіч апублікаваў фота палітзняволенай Марыі Калеснікавай з ейным бацькам. З паведамлення вынікала, што сам Пратасевіч таксама наведаў Марыю за кратамі.


Паводле «Нашай Нівы», сустрэча Калеснікавай з татам адбывалася ў турэмным шпіталі – былыя палітзняволеныя пазналі антураж месца здымкаў. Невядома, ці праходзіць Марыя цяпер лячэнне.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10