навіны

У Варшаве праз падазрэнне ў дыверсіі затрымалі беларуса

Агенцтва ўнутранай бяспекі
Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Фота: abw.gov.pl
podpis źródła zdjęcia

У Варшаве 6 лістапада затрымалі грамадзяніна Беларусі. Яго падазраюць у спробе падпалу ў Гданьску, паведамляе Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW).

Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. (Фота: abw.gov.pl)
У Польшчы прайшла серыя ператрусаў супраць прарасейскай шпіёнскай сеткі навіны

«Гэта чарговы арышт у межах расследавання дзейнасці арганізаванай злачыннай групы, якая па замове замежных спецслужбаў здзяйсняла дыверсіі, у прыватнасці, падпалы», – заяўляюць у Агенцтве.


Падчас затрымання былі знойдзеныя і вынятыя прадметы, якія могуць быць выкарыстаныя для рыхтавання дыверсіяў.


Беларусу выставілі абвінавачванні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе міжнароднага характару і здзяйсненні дыверсіяў ды сабатажу ці злачынстваў тэрарыстычнага характару ад імя замежнай выведкі. Згодна з пастановаю суда, мужчыну арыштавалі на тры месяцы. За здзейсненыя злачынствы мужчыну можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.


У студзені і траўні 2024 года ў межах гэтай жа справы былі затрыманыя грамадзяне Польшчы, Украіны і Беларусі, падазраваныя ў падпалах у Гданьску, Гдыні і Марках, а таксама ў рыхтаванні падпалаў у Вроцлаве.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10