навіны

Мінінфарм загадаў прыбраць з продажу шэраг друкаваных выданняў

кнігі
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: zviazda.by
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства інфармацыі Беларусі «дзеля захавання маральных каштоўнасцяў і традыцыяў беларускага народу» патрабуе, каб распаўсюднікі друкаванай прадукцыі самастойна правялі рэвізію друкаваных выданняў, якія рэалізуюць, і выключылі з продажу тыя, што могуць нашкодзіць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

Малюнак згенераваны нейрасеткай. «Чалавек у цывільным» ва ўяўленні штучнага інтэлекту. Выява: Dall-E / Bing.com

Аказалася, было куды падаць. Беларусь яшчэ апусцілася ў рэйтынгу свабоды ў інтэрнэце

навіны

Паводле Міністэрства інфармацыі, цяпер у кнігарнях, буйных гандлёвых сетках і інтэрнэт-крамах маюцца ў продажы друкаваныя выданні, якія скажаюць гістарычную праўду і справядлівасць, прапагандуюць нетрадыцыйныя сексуальныя стасункі, рэлігійную нецярпімасць, гвалт, жорсткасць і парнаграфію, якія распальваюць варожасць і нянавісць, папулярызуюць субкультуры, а таксама выданні пра палавое выхаванне дзяцей, здольныя негатыўны паўплываць на іхнае фізічнае і псіхічнае развіццё, сказіць уяўленне пра сапраўдныя сямейныя каштоўнасці.


Выданні з такімі характарыстыкамі трэба прыбраць з продажу. Больш канкрэтных крытэраў у загадзе ведамства няма, як і спасылак на нейкія нарматыўныя дакументы ці пералік выданняў.


Мінінфарм зазначае, што на пастаяннай аснове вядзе працу ў выяўленні і недапушчэнні распаўсюду дэструктыўнай літаратуры, у тым ліку той, што ўплывае на духоўна-маральную сферу як важны складнік нацыянальнай бяспекі.


Штотыдзень Мінінфарм папаўняе Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Разам з інтэрнэт-рэсурсамі ў яго таксама трапляюць друкаваныя выданні.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10