навіны

МУС Польшчы: Незаконных пераходаў мяжы стала менш

польска-беларуская мяжа
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Straż Graniczna / Х
podpis źródła zdjęcia

Міністр унутраных справаў і адміністравання Польшчы Томаш Семоняк у эфіры тэлеканалу TVN24 апавёў пра зніжэнне спробаў незаконна мінуць беларуска-польскую мяжу ў кастрычніку. Паводле чыноўніка, гэта можа быць звязана з надвор’ем і не азначае спынення міграцыйнага крызісу.

Шмат спробаў пераходу мяжы мігрантамі было ў верасні сёлета, у параўнанні з чым у кастрычніку назіралася відавочнае зніжэнне.

,,

«Цяпер здараюцца дні, калі ёсць усяго некалькі ці крыху больш за 10 спробаў. Гэта звязана з надвор’ем, але мы не надаём завялікай увагі штодзённай статыстыцы, – зазначыў Томаш Семоняк. – Мы ўсведамляем, што беларускія і расейскія службы крыху рэгулююць рух. Але і відавочна, надвор’е. Калі тэмпературы падаюць уначы ніжэй за нуль, гэтак жа было і год таму. Але мы мусім быць гатовыя, што ў любы момант колькасць спробаў можа вырасці, бо гэта залежыць ад Лукашэнкі».


Польска-беларуская мяжа. Фота: Памежная ахова Польшчы / Х
Польшча адказала на абвінавачванні беларускіх памежнікаў у забойстве мігрантаў навіны

Хуткімі тэмпамі ўмацоўваецца плот на мяжы з Беларуссю. Цяпер усталёўваюцца папярэчныя бэлькі, якія мусяць перашкодзіць расцісканню прутоў, таксама разгортваецца электронны бар’ер і ўзмацняецца ахова мяжы.


Крызіс на заходніх межах трывае з вясны 2021 года. Менавіта тады, у адказ на санкцыі Еўразвязу, улады Беларусі пачалі выкарыстоўваць мігрантаў для атакі межаў заходніх суседзяў.


Сёлета 63 польскія жаўнеры атрымалі раненні падчас сутычак з мігрантамі. Вайсковец Матэўш Сітэк загінуў у выніку ранення нажом, яшчэ адзін атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні твару. Таксама раненні атрымалі 10 памежнікаў, аднаго з іх шпіталізавалі.


Польшча ўзмацняе мяжу, што абыдзецца ёй у больш як 2 мільярды 30 мільёнаў долараў. 15 кастрычніка Сейм прыняў новую міграцыйную стратэгію да 2030 года, якая прадугледжвае ў тым ліку часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак у Польшчы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10