навіны

Ціханоўская пра Калеснікаву: «Шчаслівая бачыць тваю ўсмешку»

Марыя Калеснікава
Марыя Калеснікава. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча
podpis źródła zdjęcia

Святлана Ціханоўская пракаментавала першую за доўгі час сустрэчу Марыі Калеснікавай з бацькам 12 лістапада.

«Маша, як жа я шчаслівая бачыць тваю ўсмешку! Тую, што заваявала нас у 2020-м і засталася такой жа, нягледзячы на ўсё, што табе давялося перанесці. Я вельмі радая, што ты нарэшце змагла абняць тату і пагаварыць з ім. Гэта вялікае шчасце – бачыць цябе з роднымі пасля амаль двух гадоў ізаляцыі», – сказала Святлана Ціханоўская.

Фота Марыі Калеснікавай з бацькам апублікаваў Раман Пратасевіч. Ён сцвярджае, што сустрэча прайшла 12 лістапада і ён таксама наведаў Марыю. Мяркуючы з фону, гэта было ў турэмным шпіталі.


Да гэтага родныя не атрымлівалі навінаў ад Калеснікавай з лютага 2023 года. З таго, што даходзіла да сваякоў, была толькі інфармацыя, што Марыя катастрафічна схуднела. Яна застаецца ў зняволенні з 7 верасня 2020 года і асуджаная на 11 гадоў калоніі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10