навіны

Беларус зліквідаваў расейскага палкоўніка. Апошні бой Змітра Рубашэўскага

Зміцер Рубашэўскі бараніў Украіну з 2016 года і марыў пра вызваленне Беларусі. Яго адзначылі ўзнагародамі Уладзімір Зяленскі і галоўнакамандуючы ЗСУ Валерый Залужны. Пра баявы шлях беларуса, што абарваўся ў 2022 годзе, распавяла ягоная ўдава Галіна.

З 2016 года Зміцер, узяўшы пазыўны Ганс, служыў у добраахвотніцкім корпусе «Правы сектар», потым – у дыверсійна-штурмавой групе «Мядзведзі», а перад пачаткам поўнамаштабнай вайны беларус зрабіўся жаўнерам 24-й асобнай механізаванай брыгады імя Данілы Галіцкага.

За службу Ганс атрымаў шмат узнагародаў, сярод якіх – «За ратаванне жыцця пабраціма» ад Міністэрства абароны, «За мужнасць» ІІІ ступені ад прэзідэнта Зяленскага, Крыж адважных ад Валерыя Залужнага. Але больш за ўсё Ганс ганарыўся ўзнагародаю «Народны Герой Украіны», якую атрымаў у 2017 годзе падчас службы ў «Правым сектары». 24-ая брыгада ўшанавала Ганса Крыжам Героя пасмяротна.

,,

«На жаль, Дзіму не ўдалося заспець нашай перамогі, але я хачу, каб перамога прыйшла да нас як мага хутчэй – і нашыя хлопцы жывыя вярнуліся да сваіх сем’яў. Хачу пазычыць, каб нашыя хлопцы мелі мужнасць і трываласць перанесці ўсё гэта, каб змагаліся да апошняга. І каб памяць пра загінулых жыла вечна», – кажа Галіна.


Якім жа быў беларускі добраахвотнік Зміцер Рубашэўскі?


Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10