навіны

Ад удзелу ў выбарах адмовілася Вольга Чамаданава

Вольга Чамаданава
Вольга Чамаданава. Крыніца: instagram.com / chemodanova15
podpis źródła zdjęcia

Былая прэс-сакратарка МУС, а цяпер галоўны ідэолаг Менску Вольга Чамаданава пастанавіла спыніць свой удзел у перадвыбарнай гонцы, паведамляе БелТА.

Вольга Чамаданава была вылучаная патэнцыйным кандыдатам на прэзідэнцтва ад Беларускага саюзу жанчын. Але 12 лістапада яна заявіла, што разам з саюзам яны нібыта «пачулі запыт нашага грамадства на кансалідацыю вакол» Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы разумеем выдатна, што ніхто акрамя нашага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі сёння не зможа запэўніць той бяспекі, у якой мы перабываем, бяспекі нашай краіны ў першую чаргу і, вядома ж, такога паступальнага развіцця нашай дзяржавы. Мы – каманда нашага прэзідэнта. Мы былі і застаёмся гэтай камандай. І самае галоўнае – мы надзейны тыл, у чым можна не сумнявацца. У звязку з гэтым я пастанавіла не браць удзелу ў далейшай электаральнай кампаніі», – адзначыла Вольга Чамаданава.

Аляксандр Лукашэнка падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 3 ліпеня 2020 года. Фота: Sergei Grits / AP Photo / East News

Пуцін пажадаў «беларускім сябрам» поспехаў на выбарах, Лукашэнка загадаў, каб «камар не падтачыў носа»

навіны

Чамаданава сталася другой асобай за дзень, якая адмовілася ад задумы заняць пасаду прэзідэнта. Да яе пра гэта заявіў старшыня Рэспубліканскага савету Беларускага саюзу афіцэраў Сяргей Бобрыкаў. Ён таксама шчыра прызнаўся, што робіць гэта на карысць Аляксандра Лукашэнкі, маўляў, яго пра гэта папрасілі шматлікія афіцэры.

Пасля гэтых абвестак на пасаду прэзідэнта пакуль яшчэ збіраюцца пяцёра чалавек Аляксандр Лукашэнка, лідар праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, старшыня праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, дырэктар унітарнага прадпрыемства «БелНІІПгорадабудаўніцтва» Аляксандр Хіжняк, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая, першы сакратар цэнтральнага камітэту праўладнай Камуністычнай партыі, дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сыранкоў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10