Naviny

Па слядах расследавання БРЦ: Як распазнаць шпіёна і не ўпасці ў канспіралогію

Агенты, якія сталіся героямі расследавання Беларускага расследавальніцкага цэнтру. Фота: БРЦ
Агенты, якія сталіся героямі расследавання Беларускага расследавальніцкага цэнтру. Фота: БРЦ

12 лістапада Беларускі расследавальніцкі цэнтр разам з Альянсам расследавальнікаў апублікавалі інфармацыю пра агентаў лукашэнкаўскіх спецслужбаў, якія прыехалі ў Польшчу разам з уцекачамі і пачалі сачыць за беларускай апазіцыяй. «Белсат» паразмаўляў з журналістам БРЦ Максімам Саўчуком і прадстаўніком «BELPOL» Андрэем Астаповічам пра некаторыя дэталі расследавання. Акрамя таго, мы спыталі, як можна засцерагчыся ад пранікнення агентаў спецслужбаў у структуры дэмакратычных сілаў за мяжою.