У Маладзечне да беларусаў ставіліся як да жывёлы – на паліграфе журналіст Аляксандр Чарнуха

Неймаверныя ўспаміны вядомага блогера пра беларускія рэаліі.

Быў спецыфічны фармат дыскатэкі ў Маладзечне, бо туды прыехаў нейкі аферыст з «Дому-2». Ён рабіў, так бы мовіць, кастынг на чарговы новы сезон.

«Выклікаў людзей на сцэну і настолькі зняважліва з ими абыходзіўся, як нібыта не чалавек перад ім стаіць, а нейкая скаціна. І ён з ёю сябе так паводзіць. І людзі дазвалялі з сабою так сябе паводзіць. І на гэта было вельмі балюча глядзець».

Журналіст Аляксандр Чарнуха перакананы, што такое выданне, як «Onliner», не можа працаваць па-за межамі Беларусі. Таму свой сыход з гэтага выдання ўспрымае як «бізнес і нічога асабістага».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Як напісаць кнігу пад антыдэпрэсантамі?
  • Чым скончылася сяброўства з прапагандыстам Ігарам Турам?
  • Ці пакрыўджаны на музыку Макса Каржа?