Naviny

У новым СІЗА ў Калядзічах праблемы з перадачамі. Людзі прыязджаюць а 4-й раніцы

Новае СІЗА ў Калядзічах
Новае СІЗА ў Калядзічах. Фота: realt.onliner.by

Каб паспець аддаць перадачу ў новае СІЗА ў Калядзічах, сваякі падследных прыязджаюць а 4 – 5-й раніцы. У чарзе можна правесці паўдня, бо работнікі не спраўляюцца з аб'ёмам працы, распавялі «Медыязоне» некалькіх сваякоў зняволеных.