З пачатку 2023 года ў Беларусі з’явіліся ганаровыя консульствы пяці новых краінаў: Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Аману, Шры-Ланкі і Вануату. Ганаровыя консулы не займаюцца пытаннямі грамадзянства і візаў, а толькі развіццём гандлю. Таму нядзіўна, што пасады занялі набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі людзі. Хто яны?