навіны

Канец сувязі. Беларусь і Расея не дамовяцца наконт роўмінгу?

Мінулым тыднем саюзныя чыноўнікі парадавалі насельніцтва інфармацыяй пра тое, што адмены роўмінгу паміж Расеяй і Беларуссю, што абяцалі зрабіць да Новага года, ізноў не здарыцца. А будзе нейкая ўніфікацыя тарыфаў, і тое ў першым квартале 2025 года: перашкаджаюць нейкія тэхнічныя праблемы. 

Цікава так выходзіць: дваццаць восем вельмі розных краінаў Еўразвязу адмянілі роўмінг яшчэ сем гадоў таму. І ніякіх тэхнічных праблемаў. Дзве ж «сястры» б’юцца ўжо дзесяць гадоў – і ўсё ніяк. Гэтая тэхнічная праблема адна, і завецца яна «сквапнасць».


Бізнес мабільных аператараў у Беларусі вельмі прыбытковы, вызначаецца падвышанымі падаткамі, як ПДВ, так і падаткам на прыбытак. І таму ўсё, што вядзе да зніжэння цэнаў, б’е наўпрост па дзяржаўнай кішэні. Таму не будзе адмены роўмінгу. Праблемы ў нас тэхнічныя.



Глядзіце ў поўным выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • Курс долара ў Беларусі прабіў столь.
  • На рынку таксі здарыўся калапс.
  • Засмучаны Лукашэнка прапанаваў скараціць здабычу калію. 
  • Беларускі электраровар за касмічныя грошы. 


belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10