навіны

Тры футбалісты беларускай зборнай не атрымалі візы ў Паўночную Ірландыю

Футбаліст Віталь Лісаковіч. Фота: Global Look Press
Футбаліст Віталь Лісаковіч. Фота: Global Look Press
podpis źródła zdjęcia

Беларускія футбалісты Віталь Лісаковіч, Валерый Бачароў і Павел Савіцкі не атрымалі візаў. Яны не змогуць удзельнічаць у матчы Лігі нацыяў УЕФА ў Паўночнай Ірландыі.

Матч зборных Беларусі і Паўночнай Ірландыі ў рамках Лігі нацыяў прызначаны на 15 лістапада. А 18-га беларускія футбалісты будуць гуляць са зборнай Балгарыі.


Пытанне з візамі для беларускіх спартоўцаў было надзвычай важным. Вялікая Брытанія, ад якой залежыць выдача візаў, увяла санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за падтрыманне расейскай агрэсіі.


«Не далі яе, што я тут магу зрабіць? Усім хлопцам далі, акрамя нас траіх. Бывае», – цытуе словы Віталя Лісаковіча дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 5».


Дарэчы, напярэдадні галоўны трэнер зборнай Карлас Алёс выклікаў Савіцкага на лістападаўскі збор нацыянальнай каманды. Выглядае, што дапамагчы зборнай Савіцкі зможа толькі ў Балгарыі.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10