навіны

Чаму беларусы купляюць усё менш беларускіх тавараў?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belgazeta.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belgazeta.by
podpis źródła zdjęcia

Паводле звестках Белстату, за першыя тры кварталы гэтага года, пры агульным росце аб’ёмаў продажаў доля беларускіх вытворцаў скарачаецца. Чаму так адбываецца, запыталі ў эканамісткі Настассі Лузгіной і блогера, вядоўцы праграмы «Атмасфера» на «Белсаце» Аляксандра Кныровіча.

Найменшыя страты – у харчовых прадуктаў. Іх сталі купляць прыкладна на 1 % менш. Горшая сітуацыя з прамысловымі таварамі. Цяпер іх на ўласным рынку толькі 38 %. Яшчэ летась было на чатыры пункты больш.

«Прыбыткі насельніцтва растуць і раслі некалькі гадоў. Асабліва ў 2024 годзе. Павышэнне прыбыткаў стымулюе пераключацца на спажыванне якаснейшых і даражэйшых тавараў. І што тычыцца прамысловых тавараў, то беларусы робяць выбар не на карысць айчынных», - тлумачыць эканамістка Цэнтру BEROC Настасся Лузгіна.

Павелічэнне попыту выклікала на пачатку года рост імпарту тавараў у Беларусь больш чым на 7 %. Пасля ўваходу ў сілу заходніх санкцыяў, прынятых улетку, імпарт з Еўропы стане немагчымы. Аднак эксперты прагназуюць, што пастаўляльнікі не адмовяцца ад яго, а будуць шукаць альтэрнатыўныя шляхІ. Якія прывядуць да росту цэнаў. Застаецца пытанне, ці прастымулюе гэта купляць больш беларускага.

,,

«Доля айчынных тавараў, хаця частка санкцыяў даўно дзейнічае, не павялічыла долі спажывання айчынных тавараў. І мы ведаем, што дзяржава падтрымлівае айчынных вытворцаў», – кажа эканамістка.


У канцы мінулага года, каб прастымуляваць попыт на айчынныя тавары, урад Беларусі щвёў ільготны крэдыт «На родныя тавары». Яго выдае дзяржаўны «Беларусбанк» на тэрмін да трох гадоў, пад 4 % гадавых. На суму да 300 базавых велічыняў (цяпер гэта 12 тысяч рублёў) можна набыць прадукцыю прадпрыемстваў з адмысловага спісу. З пачатку года крэдытаў выдалі на 290 мільёнаў рублёў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: brestcity.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: brestcity.com

Але Аляксандр Кныровіч упэўнены, што гэты крэдыт ніяк не паўплывае цалкам на становішча:

«Чалавек, прыходзячы на той самы "Onliner", бачыць розніцу ў цэнах паміж лядоўняй "Атлант" – і іншага вырабніка. І бачыць розніцу дваццаць адсоткаў. То ніякія чатыры адсоткі яго не прастымулююць купляць менавіта "Атлант"».

На грошы льготнага крэдыту можна набыць дваццаць дзевяць катэгорыяў тавараў. Адметна, што ў спісе няма прадукцыі прадпрыемстваў «Беллёгпраму». Пры тым, што айчынныя адзенне і абутак найменш запатрабаваная ў насельніцтва. Яны займаюць адну пятую і адну чацвёртую долю беларускага рынку. Яшчэ дзесяць гадоў таму лічбы былІ ўдвая большыя.

У 2022-м, пасля ўвядзення санкцыяў, Лукашэнка на нарадзе з прадстаўнікамі лёгкай прамысловасці заклікаў іх скарыстацца момантам адыходу заходніх брэндаў:

«Не падыміцеся – грош вам цана! Цяпер вам ніхто не перашкаджае. Вы манапалісты. У вас няма сапраўднай канкурэнцыі!»

Падняцца не атрымалася. Пры тым, што з 2020 года рынак адзення ў краіне вырас больш чым удвая – да 1 760 мільёнаў рублёў, доля «Беллёгпраму» на ім працягвала скарачацца.

,,

«"Беллёгпрам" – цалкам шкодная істота ў беларускай эканоміцы. Яна жарэ грошы беларускіх падаткаплатнікаў і працуе паводле зусім савецкіх стандартаў. Калі прадпрыемствы, як цяпер, могуць абнаўляць асартымент раз на два тыдні, тады яны захопяць і ўвесь беларускі рынак, і расейскі, і, магчыма, польскі», - кажа Аляксандр Кныровіч.


Пасля ўвядзення санкцыяў, якімі Еўразвяз забараніў завозіць у Беларусь сэканд-хэнд, чыноўнікі прагназуюць, што ўжыванае адзенне заменіць «Беллёгпрам».

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Антон Бяздольны, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10