навіны

«Момант асаблівага прызнання»: экс-дырэктарка «Белсату» – пра дзяржаўную ўзнагароду

img
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і ўзнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы на цырымоніі ў Варшаве. 11 лістапада 2024 года. Фота: prezydent.pl
podpis źródła zdjęcia

Агнешка Рамашэўская-Гузы атрымала крыж афіцэрскага ордэну Адраджэння Польшчы. Аўтарка ідэі стварэння «Белсату» была ўзнагароджаная ў Дзень Незалежнасці суседняй краіны.

З нагоды святкавання Дня Незалежнасці прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды. Сярод іншых адзначылі і сузаснавальніцу «Белсату» Агнешку Рамашэўскую-Гузы. Былую дырэктарку нашага каналу ўзнагародзілі крыжам афіцэрскага ордэну Адраджэння Польшчы.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўзнагароджвае Агнешку Рамашэўскую-Гузы крыжам афіцэрскага ордэну Адраджэння Польшчы. Фота: prezydent.pl
Анджэй Дуда ўзнагародзіў былую кіраўніцу «Белсату» ордэнам навіны

Прэзідэнт Польшчы ўручыў крыж «за выдатныя заслугі ў развіцці незалежнае журналістыкі і свабодных медыяў, за дасягненні ў распаўсюдзе дэмакратычных каштоўнасцяў і ўнёсак у пабудову грамадзянскае супольнасці».


«Для мяне гэта вельмі прыемнае прызнанне васямнаццаці гадоў маёй працы. – кажа Агнешка Рамашэўская-Гузы. – Вядома, ордэны ўручаюцца многім людзям за розныя заслугі. Гэта такая традыцыя – свята адзінаццатага лістапада ў Польшчы, калі Дзень Незалежнасці ёсць традыцыйным момантам для ўручэння гэтых ордэнаў. Я сказала б, што гэта момант прызнання, асаблівага прызнання».


Падчас сённяшняй урачыстасці былі ўзнагароджаныя 20 асобаў, і менавіта цырымонія ў Дзень Незалежнасці Польшчы мае асаблівае значэнне:

,,

«Частка такіх цырымоніяў адбываецца і цягам года, але яны не маюць такога значэння, як менавіта гэтая, прывязаная да Дня Незалежнасці. Таму фактычна для мяне гэта было вельмі прыемна, сімвалічна і радасна. І заўсёды радасна адчуваць, што твая праца, доўгія гады працы былі неяк ацэненыя людзьмі, якія ўсё ж звонку гэтае працы».


Агнешка Рамашэўская-Гузы – аўтарка ідэі стварэння «Белсату», сузаснавальніца і кіраўніца каналу з моманту стварэння ў 2007 годзе да сакавіка 2024 года.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10