навіны

У Беларусь зноў заляталі «шагэды», адзін знік

шагэд
Беспілотнік «Шагэд». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: focus.ua
podpis źródła zdjęcia

Уначы з 10 на 11 лістапада зафіксавалі як найменш шэсць заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шагэд» у Беларусь з тэрыторыі Украіны, паведамляе маніторынгавы канал «Беларускі Гаюн».

Найбольшая канцэнтрацыя – пяць пралётаў – фіксавалася на кірунках Камарын – Прыпяць і Прыпяць – Камарын.


Першы заход быў зарэгістраваны а 01:55, наступныя – а 02:26, 02:40, 04:49 і 05:05.


«Шагэд», які быў заўважаны а 01:55, рухаўся ад пасёлку Рэпкі ў Чарнігаўскай вобласці на паўночны захад у бок Лоева. Апошні раз яго назіралі а 02:02 на тым жа курсе, дрон заляцеў у Беларусь і знік.

Схема пралёту беспілотнікаў над Беларуссю ў ноч з 10 на 11 лістапада. Крыніца: Беларускі Гаюн
Схема пралёту беспілотнікаў над Беларуссю ў ноч з 10 на 11 лістапада. Крыніца: Беларускі Гаюн
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: rbc.ua
Ноччу над краінай зноў ляталі расейскія «Шагэды». Беларусь паднімала знішчальнік навіны

Паветраныя сілы ЗСУ паведамілі, што за ноч у Беларусь і на часова акупаваныя тэрыторыі Украіны заляцелі тры «шагэды».


Беларуская авіяцыя ў неба не падымалася.


Як мінімум дзесяць расейскіх «шагэдаў» заходзілі на тэрыторыю нашай краіны ў ноч з 9 на 10 лістапада, тры з іх згубіліся.


За апошнія некалькі месяцаў падчас расейскіх атак на Украіну ў паветраную прастору Беларусі рэгулярна залятаюць дроны-камікадзэ тыпу «Шагэд».


У некаторых выпадках беспілотнікі перахоплівае беларуская авіяцыя. Гэтак, у ноч на 5 верасня ў ваколіцах Гомля ВПС Беларусі знішчылі два расейскія дроны, падзенне абломкаў выклікала пажар на гарадскім складзе. Пацярпелых не было.


Жыхары Хойніцкага раёну 14 кастрычніка стварылі на сайце petitions.by петыцыю з просьбай да ўладаў абараніць іх і асабліва іхных дзяцей ад беспілотнікаў, якія ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю Гомельскай вобласці.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10