навіны

Як Менск падняўся на гандлі рабамі на Русі. Глеб Менскі vs Уладзімір Манамах

Глеб Менскі першы ўзвысіў Менск за кошт гандлю рабамі. Але імкненне Менску стацца сталіцаю Русі перакрэсліў Уладзімір Манамах. Уздым і падзенне сына Усяслава Чарадзея, чыя кроў у каралеўскіх дынастыях Еўропы да сёння. Гісторыя ад праграмы «Вусы Скарыны».


У 2018 годзе ў Менску абвясцілі конкурс на новы помнік, які меліся паставіць князю Глебу Менскаму. Аднак помніку да сёння няма: магчыма, праз уплыў усходняга суседа, бо гэты сын Усяслава Чарадзея, таленавітага князя Полацку, праводзіў занадта назалежніцкую палітыку, імкнуўся ператварыць Менск у новую сталіцу Русі і канфліктаваў з князем Русі Уладзімірам Манамахам. І гэта была не проста вайна за незалежнасць, а вайна за адзін з найважнейшых рэсурсаў для развіцця старажытнай Русі – асноўныя гарады на шляху гандлю рабамі.

,,

«Цяпер лічыцца, што гандаль рабамі быў адным з важных драйвераў развіцця старадаўняй Русі. Рускія князі захоплівалі альбо куплялі рабоў у мясцовых славянскіх плямёнаў і пасля прадавалі гэтых рабоў на поўдзень. Прычым правадыры мясцовых славянскіх, зрэшты, не толькі славянскіх плямёнаў, падаецца, актыўна бралі ўдзел у гэтым працэсе. То бок самыя прадавалі кіеўскім князям альбо захопленых ворагаў з суседніх плямёнаў, альбо сваіх супляменнікаў, якія ў нечым правініліся», – тлумачыць Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».


Чаму Глеб Менск прайграў Уладзіміру Манамаху, але ў выніку моцна шанаваўся ў старажытнай Русі і найперш манахамі Кіева-Пячэрскай лаўры, а ягоная кроў і сёння цячэ ў прадстаўніках каралеўскіх дынастыяў Еўропы?


Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10