Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна назваў «чыстай выдумкай» звесткі пра размову, якая адбылася паміж абраным прэзідэнтам ЗША і кіраўніком РФ.
Дзмітрый Пяскоў назваў паведамленні выданняў «The Washington Post» і «Reuters» пра тэлефонную размову Пуціна і Трампа лжывымі, адзначыўшы, што такой размовы не было.
,,«Не было размовы, – заявіў Пяскоў. – Гэта цалкам не адпавядае рэчаіснасці, гэта чыстая выдумка».
Пры гэтым прадстаўнік Крамля ахарактарызаваў паведамленні ў замежных медыях як «найбольш наглядны прыклад якасці той інфармацыі, якая публікуецца, часам нават у дастаткова паважаных выданнях».
Нагадаем, што ў выданні «The Washington Post» з’явілася інфармацыя пра тэлефонную размову паміж Трампам і Пуціным, у якой абраны прэзідэнт ЗША параіў расейскаму кіраўніку не абвастраць сітуацыі ва Украіне.
Інфармацыю пра размову пацвердзілі крыніцы агенцтва «Reuters», якое, аднак, падкрэсліла, што, насуперак заявам амерыканцаў, украінскі бок не быў паінфармаваны пра факт такой размовы.
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Раман Шавель belsat.eu