Звесткі пра затрыманне шоўмена Івана Вабішчэвіча пацвердзіліся. Артыст цяпер утрымліваецца ў СІЗА.
Інфармацыю пра тое, што шоўмен Іван Вабішчэвіч быў затрыманы, выданню «Наша Ніва» пацвердзілі сябры артыста.
Звестак пра тое, якое абвінавачанне выставілі Вабішчэвічу, дасюль няма. Таму дакладна сказаць, ці была прычынаю затрымання палітыка, немагчыма.
Інфармацыя пра затрыманне Івана Вабішчэвіча, які выступае пад псеўданімам Дзядзя Ваня, з’явілася 5 лістапада. Падазрэнне выклікала тое, што артыст, які актыўна вёў сацсеткі, раптам перастаў іх абнаўляць.
Людзі, знаёмыя з Вабішчэвічам, распавялі журналістам, што ў сілавікоў і раней узнікалі да яго пытанні, але прэтэнзіі нібыта ўдалося ўрэгуляваць. Гэта дазволіла артысту працягнуць музычную дзейнасць. Тым не менш у Instagram шоўмена анонс канцэртаў быў спрэс па маскоўскіх пляцоўках.
Знаёмыя Дзядзі Вані дапускалі, што прычынай арышту маглі быць і іншыя пытанні, у тым ліку грашовыя.
Раман Шавель belsat.eu