навіны

У Беларусі не ўдалося зменшыць чэргаў на суставы

суставы
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: garvis.com.ua
podpis źródła zdjęcia

Больш за год таму, пасля «справы артапедаў» і масавага затрымання траўматолагаў, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў развязаць пытанне з чэргамі на эндапратэзаванне. Zerkalo.io паглядзела, колькі цяпер даводзіцца чакаць замены суставаў.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Shutterstock
Расследаванне: хто зарабіў на «справе артапедаў»? навіны

Чэргі на эндапратэзаванне ў Беларусі не змяншаюцца і ўсцяж складаюць больш за два гады ў некаторых медычных установах.


У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалогіі сёлета ў кастрычніку выклікалі на аперацыю на тазасцегнавым суставе тых, хто запісваўся на яе яшчэ ў чэрвені 2023 года. Хутчэй можна замяніць каленны сустаў – яго чакаюць з чэрвеня 2024-га.


У Мазырскай гарадской лякарні час чакання пратэзавання тазасцегнавых суставаў – 2 гады 3 месяцы, каленных – 2 гады 8 месяцаў. На ліпень гэтага года ў гэтай лякарні ў чарзе на тазасцегнавыя суставы былі каля 260 чалавек, каленнага сустава чакаюць амаль 300 чалавек.


Берасцейская абласная клінічная лякарня сёлета праводзіць аперацыі для замены тазасцегнавага суставу тым, хто запісваўся ў ліпені 2023 года, каленнага – у траўні 2023-га.


Невялікая чарга – у Светлагорскай цэнтральнай раённай лякарні: на 6 лістапада замены тазасцегнавага сустава чакалі 10 чалавек.


У траўні 2023-га Лукашэнка патрабаваў праапераваць да канца мінулага года ўсіх, хто стаяў у чарзе на эндапратэзаванне буйных суставаў.


У сакавіку 2022 года ў Беларусі затрымалі 35 траўматолагаў-артапедаў. Іх абвінавацілі ў атрыманні хабараў, за якія яны нібыта прапаноўвалі пацыентам купляць эндапратэзы замежнай вытворчасці. Адначасова з гэтым узніклі праблемы ў прыватных медцэнтраў, што пратэзуюць суставы. Як высветліў Беларускі расследавальніцкі цэнтр, ад гэтай гісторыі выйграла прыватная клініка «Мерсі». У нейкі момант пасля пагромаў у «справе артапедаў» толькі яна ў краіне ставіла замежныя эндапратэзы. Клініку звязваюць з сям’ёю Віктара Лукашэнкі.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10