Увечары нядзелі 10 лістапада лідары грузінскіх апазіцыйных кааліцыяў і іхныя прыхільнікі праводзяць чарговы пратэсны мітынг у Тбілісі. Удзельнікаў сабралася шмат – яны перакрылі абодва берагі ракі Кура, што працякае праз цэнтр сталіцы Грузіі.
Патрабаванне прастэстоўцаў – правесці новыя парламенцкія выбары. Сярод тых, хто выйшлаў на вуліцы – былы прэм’ер-міністр Грузіі Георгі Гахарыя.
Папярэдняя буйная акцыя пратэсту прайшла ў Тбілісі 4 лістапада. Яе арганізатарамі выступілі «Кааліцыя за перамены» медыяменеджара Нікі Гвараміі, «Адзіны нацыянальны рух» былога прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі і «Моцная Грузія» бізнесмена Мамукі Хазарадзэ. Як паведамляла расейская служба BBC, сярод удзельнікаў была заўважана шведская актывістка Грэта Тумбэрг.





26 кастрычніка ў Грузіі адбыліся парламенцкія выбары. На іх, паводле ЦВК, кіроўная партыя «Грузінская мара» перамагла, атрымаўшы 53,93 % галасоў выбарнікаў. У адказ дзейная прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі заявіла, што выбары былі сфальсіфікаваныя «Грузінскай марай», і заклікала людзей змагацца за свой голас.





Лідары апазіцыйных кааліцыяў заявілі пра нязгоду з вынікамі галасавання, адмовіліся ўваходзіць у новасфмарваны парламент і заявілі пра бесперапынны пратэст.
Марыя Міхалевіч belsat.eu