навіны

На пачатку тыдня ў Беларусі будуць галалёд і туман

Галалёд
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Freepik
podpis źródła zdjęcia

«Белгідрамет» распавёў пра надвор’е ў першай палове новага тыдня. Будзе прахалодна і туманна, месцамі пройдзе мокры снег.

У панядзелак 11 лістапада будзе воблачна, пераважна без ападкаў. Невялікія дажджы пройдуць месцамі ўначы па паўночным усходзе краіны. Таксама ўначы і раніцай у асобных раёнах магчымыя слабы туман і галалёд.


Тэмпература паветра ноччу складзе -3.. +3°С, удзень: +2.. +8°С.


У аўторак 12 лістапада надвор’е не зменіцца, але стане крыху халадней. Тэмпература паветра ноччу складзе -4.. +3°С, удзень - +1.. +7°С.


У сераду, 13 лістапада тэмпература паветра працягне зніжацца, месцамі ўдзень будзе ад 0°С да +6°С, уначы: -4.. +2°С. Удзень магчымыя дождж і мокры снег.


Напрацягу трох дзён магчымыя галалёд, пераменны вецер і туман.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10