навіны

Гомельскія ўлады адказалі на просьбу абараніць ад дронаў

«Shahed»
«Shahed». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: focus.ua
podpis źródła zdjęcia

Жыхары Хойніцкага раёну яшчэ 14 кастрычніка стварылі на сайце petitions.by петыцыю з просьбай да ўладаў абараніць іх і асабліва іхных дзяцей ад беспілотнікаў, якія ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю Гомельскай вобласці. Праз тры тыдні прыйшоў адказ з Галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкаму.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: mil.in.ua

Дзесяць «Шагэдаў» над Беларуссю: тры з іх згубіліся

навіны

Аўтары звароту «Аб абароне навучальных установаў Хойніцкага раёну ад БПЛА» прасілі мясцовыя ўлады звярнуць асаблівую ўвагу на бяспеку дзяцей у дзіцячых садках і школах. У петыцыі нагадвалася пра падзенне збітага беспілотніка ў Гомлі ў верасні 2024 года, што прывяло да пашкоджання будынку.


«Мяркуем, што органы ўлады і армія абавязаныя забяспечыць дзейную абарону сваіх грамадзянаў усімі магчымымі сродкамі. Настойліва просім абсталяваць навучальныя ўстановы Хойніцкага раёну сродкамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Іх можна ўсталяваць на дахах навучальных установаў», – заяўлялі мясцовыя жыхары.


18 кастрычніка Гомельскі аблвыканкам адказаў, што накіраваў петыцыю ў Галоўнае ўпраўленне адукацыі. 4 лістапада адтуль прыйшоў адказ.

,,

«Праца дзеля гарантавання бяспекі дзяцей ва ўстановах адукацыі Хойніцкага раёну арганізаваная ў адпаведнасці з правіламі бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграмаў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.08.2022 года № 227», – гаворыцца ў дакуменце, падпісаным начальнікам Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскай вобласці Русланам Смірновым.


Адказ можа быць абскарджаны.


За апошнія некалькі месяцаў падчас расейскіх атак на Украіну ў паветраную прастору Беларусі рэгулярна залятаюць дроны-камікадзэ тыпу «Шагэд».
Мінімум дзесяць расейскіх «Шагэдаў» заходзілі на тэрыторыю нашай краіны ноччу з 9 на 10 лістапада, тры з іх згубіліся.


У некаторых выпадках беспілотнікі перахоплівае беларуская авіяцыя. Гэтак, у ноч на 5 верасня ў раёне Гомля ВПС Беларусі знішчылі два расейскія дроны, падзенне абломкаў выклікала пажар на гарадскім складзе. Пацярпелых не было.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10