навіны

У Вільні прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі. 10 лістапада 2024 года, Вільня. Фота: tsikhanouskaya / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У нядзелю 10 лістапада ў Вільні прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі, забітага ў Менску чатыры гады таму. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел Святлана Ціханоўская.

Belsat
Як выкралі Рамана Бандарэнку. Аповед адміністратаркі чату плошчы Пераменаў Belsat.eu

Беларуская лідарка выступіла на акцыі з прамовай.


«"Я выходжу!" – такімі былі апошнія словы Рамана Бандарэнкі. Ён выйшаў, каб абараніць нашыя сімвалы. Каб спыніць гвалт дыктатуры. Каб мы з вамі маглі жыць у свабоднай краіне. Раману быў усяго 31 год. Ён ахвяраваў сваё маладое жыццё для нас з вамі. Ён стаў беларускім героем, як і шмат якія іншыя беларусы. Іхныя ахвяры не былі дарэмнымі. Пакуль гвалт дыктатуры не спынены, мы з вамі будзем працягваць выходзіць!», – сказала Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская на акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. 10 лістапада 2024 года, Вільня. Фота: tsikhanouskaya / Telegram
Святлана Ціханоўская на акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. 10 лістапада 2024 года, Вільня. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў падзякавала арганізацыі «Дапамога», якая штотыдзень ладзіць у Вільні акцыі салідарнасці.

,,

«Пакуль у свеце ёсць неабыякавыя беларусы – барацьба працягваецца», – рэзюмавала Святлана Ціханоўская.


Раман Бандарэнка быў збіты на плошчы Пераменаў у Менску ўвечары 11 лістапада 2020 года. Ён выйшаў абараніць бела-чырвоныя стужкі ў двары, якія зразалі невядомыя. Рамана спачатку забралі ў Цэнтральны РАУС, а адтуль – у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай. 12 лістапада Раман памёр.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10