навіны

Дональд Туск: Заявы пра спыненне агню ва Украіне прагучаць вельмі хутка

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: money.pl
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: money.pl
podpis źródła zdjęcia

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што ЗША ў найбліжэйшы час могуць зрабіць заявы адносна спынення агню і гарантыяў бяспекі для Кіева. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: point.md
Прыспешнік Трампа: Вярнуць Крым Украіне – нерэалістычна навіны

Паводле Дональда Туска, план, што можа рыхтавацца новаабраным прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам адносна Украіны, пакуль на стадыі распрацоўвання, паведамляе «Polskie Radio».

Пры гэтым Туск падкрэсліў, што Еўропа і Польшча будуць вымушаныя браць на сябе большую адказнасць за сваю бяспеку, незалежна ад таго, які курс прыме новая адміністрацыя ЗША.

Паводле прэм’ер-міністра Польшчы, пастановы, датычныя вайны ва Украіне, не могуць прымацца без удзелу не толькі ўкраінцаў, але і Польшчы ды іншых еўрапейскіх краінаў.

Нагадаем, што Доналд Трамп, які быў абраны прэзідэнтам ЗША, раней заяўляў, што здолее дамагчыся спынення агню за 24 гадзіны пасля таго, як зойме гэтую пасаду.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10