Адміністрацыя Трампа адхрысцілася ад словаў Браяна Ланза, якога спачатку называлі дарадцай Трампа: ён казаў не ад імя прэзідэнта.
На самай справе даўні стратэг рэспубліканцаў Браян Ланза не з’яўляецца дарадцам абранага прэзідэнта Доналда Трампа і выступаў падчас прэзідэнцкай кампаніі ў якасці аднаго з падрадчыкаў, патлумачылі ў пераходнай адміністрацыі абранага прэзідэнта.
,,«Ён не працуе на прэзідэнта Трампа і не выступае ад яго імя», – заявіў прэс-сакратар, які адмовіўся назваць сваё імя, паведамляе Reuters.
Да гэтага Браян Ланза зрабіў заяву аб тым, што ў першую чаргу новая адміністрацыя ЗША засяродзіцца на дасягненні міру ва Украіне, а не на вяртанні ёй захопленых тэрыторыяў. Таму, паводле яго, вяртанне Крыму пад кантроль Украіны з’яўляецца нерэалістычным, і калі гэта з’яўляецца адной з мэтаў Украіны, то пакажа несур’ёзнасць намераў Зяленскага і прывядзе да адмовы ЗША дапамагаць Украіне ў гэтым пытанні.
Раман Шавель belsat.eu