навіны

Ноччу дроны атакавалі Маскоўскую вобласць

img
Кадры атакі БПЛА па тэрыторыі Падмаскоўя. Фота: скрыншот з відэа / Осторожно, Москва / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Сёння ўначы тэрыторыю Расеі атакавалі БПЛА. У выніку зафіксавана некалькі пажараў. У той жа час Расея выпусціла вялікую колькасць «Шагэдаў» па тэрыторыі Украіны.

Сілы супрацьпаветранай абароны РФ знішчылі і перахапілі 23 беспілотнікі, выпушчаныя па Падмаскоўі і іншых гарадах Расеі, паведамляла расейскае Мінабароны. Агулам ужо налічылі 32 збітых БПЛА. Інфармацыя абнаўляецца.

Паводле паведамленняў мэра Масквы Сяргея Сабяніна, беспілотнікі збівалі ў Раменскай гарадской акрузе. Жыхары Раменскага паведамляюць пра гукі выбухаў. Пра выбухі паведамляецца ў гарадскіх акругах Дамадзедава і Каломна.

Улады часова спынілі працу па прыёме і адпраўцы авіярэйсаў у аэрапартах «Дамадзедава», «Жукоўскі».

Паведамляецца пра пашкоджанне прыватных дамоў у выніку падзення абломкаў у вёсцы Станавае Раменскага раёны ў Падмаскоўі.

Акрамя таго, ёсць паведамленні пра імавернае траплянне на 1060-ы цэнтр матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Узброеных сілаў РФ.

Паведамленняў пра пацярпелых пакуль няма.

У той жа час расейскія БПЛА атакавалі тэрыторыі Украіны. У прыватнасці, 15 дронаў было збіта над Кіеўскай вобласцю.

Таксама «Шагэды» атакавалі Адэскую вобласць. У самой Адэсе было траплянне па мясцовым рынку.

Агулам паведамляецца пра больш як 40 БПЛА ў паветранай прасторы Украіны.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10