навіны

Прыспешнік Трампа: Вярнуць Крым Украіне – нерэалістычна

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: point.md
podpis źródła zdjęcia

Адзін з прыспешнікаў Доналда Трампа па перадвыбарчай кампаніі заявіў, што ў першую чаргу новая адміністрацыя ЗША засяродзіцца на дасягненні міру ва Украіне, а не на вяртанні ёй захопленых тэрыторыяў.

Даўні стратэг рэспубліканцаў і адзін з прыспешнікаў перадвыбарчай кампаніі Трампа Браян Ланза ў эфіры ВВС заявіў, што вяртанне Крыму пад кантроль Украіны з’яўляецца нерэалістычным і што Украіне варта засяродзіцца на міры, а не на тэрыторыях. Паводле Ланзы, вяртанне тэрыторыяў таксама не з’яўляецца мэтай Злучаных Штатаў.

,,

«І калі прэзідэнт Зяленскі сядае за стол і кажа: мы можам дасягнуць міру толькі тады, калі ў нас будзе Крым, ён пакажа нам, што ён несур’ёзны», – адзначыў Ланза.


Паводле словаў Браяна Ланза, калі Зяленскі скажа, што мір наступіць толькі тады, калі Крым будзе вернуты Украіне, то ў Злучаных Штатаў, маўляў, ёсць навіна для яго: «Крыма больш няма».

«І Калі гэта ваш прыярытэт – вярнуць Крым і прымусіць амерыканскіх салдат ваяваць, каб вярнуць Крым, то вы самі па сабе», – сказаў Ланза.

Пры гэтым ягоныя словы не датычыліся ўсходніх абласцей Украіны, акупаваных Расеяй.

,,

«Мы хочам сказаць Украіне: вы ведаеце, што вы бачыце? Што вы бачыце як рэалістычнае бачанне міру? Гэта не бачанне перамогі, але гэта бачанне міру. І давайце пачнём сумленную размову», – падкрэсліў Ланза.


Браян Ланза таксама раскрытыкаваў падтрымку Украіны з боку адміністрацыі Байдэна – Харыс і еўрапейскіх краін пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў лютым 2022 года. Ён адзначыў, што, на яго думку, заходнія хаўруснікі і прэзідэнт Байдэн не забяспечылі Украіне неабходныя магчымасці і ўзбраенне для хуткай перамогі на раннім этапе вайны і не знялі ўсіх абмежаванняў для падтрымання перамогі Украіны.

Пазней у пераходнай адміністрацыі абранага прэзідэнта адхрысціліся ад словаў Браяна Ланза, паведаміўшы, што ён не працуе на Трампа і не выступае ад ягонага імя.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10