навіны

У нясвіжскай кватэры знайшлі 25 грамаў ртуці. Прычына дзіўная

У нясвіжскай кватэры ратавальнікі сабралі 25 грамаў ртуці.  Крыніца: mchs.gov.by
У нясвіжскай кватэры ратавальнікі сабралі 25 грамаў ртуці. Крыніца: mchs.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Нягледзячы на ​​вялікую колькасць таксічнага металу, перавышэнняў дапушчальнай канцэнтрацыі пароў не выявілі.

Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, 7 лістапада атрымалі паведамленне пра здарэнне і скіравалі на месца спецыялістаў радыяцыйнай і хімічнай бяспекі.


«Падчас дэмеркурызацыйных работаў ратавальнікі сабралі 25 грамаў ртуці і адходаў, што змяшчаюць ртуць», – піша прэс-служба ведамства.


На відэа бачна, як дзве асобы ў цэлафанавым ахоўным кастюме і рэспіратарах збіраюць ртуць з дапамогаю пэндзлікаў, кавалка паперы і таза. МНС паведамляе, што пасля збору ртуці цяжкадаступныя месцы таксама апрацавалі рэагентамі і праветрылі памяшканні, потым памералі канцэнтрацыю пары ртуці ў паветры. Нягледзячы на ​​вялікую колькасць таксічнага металу, перавышэнняў гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі там не зафіксавалі.


Крыніцаю выцякання ртуці стаўся ртутны сфігмаманометр – састарэлая прылада для вымярэння артэрыяльнага ціску. Цяпер ртутныя танометры практычна не выкарыстоўваюцца.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10