Прэзідэнцкія выбары ў ЗША і лясны пажар у Каліфорніі. Фатаграфіі тыдня
10.11.2024, 10:24
Прыхільнікі 45-ага прэзідэнта ЗША і кандыдата на прэзідэнцтва Дональда Трампа глядзяць прамую трансляцыю палітыка на яго выбарчым мерапрыемстве ў Фларыдзе. Папярэднія звесткі пра падлік галасоў сведчаць аб упэўненай перамозе кандыдата ад Рэспубліканскай партыі, але афіцыйны вынік прэзідэнцкіх выбараў будзе вядомы толькі 6 студзеня 2025 года. Лас-Вегасе, штат Нэвада, ЗША. 6 лістапада 2024 года. Фота: Ronda Churchill / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia
Пошук зніклых без звестак пасля паводкі ў Валенсіі, ракетны ўдар авіябомбамі па Харкаву, акцыя пратэсту апазіцыі супраць вынікаў парламенцкіх выбараў у Грузіі – сабралі галоўныя фотаздымкі за тыдзень.
Салдаты з V падраздзялення па надзвычайных сітуацыях (UME) Збройных сілаў Іспаніі выкарыстоўваюць каноэ для пошуку целаў людзей, змытых паводкай на ўскраіне Валенсіі, Іспанія. 8 лістапада 2024 года. Фота: Emilio Morenatti / AP Photo / East News
Хлопчык едзе ў аўтобусе, упрыгожаным выбарчымі плакатамі, які вязе прыхільнікаў галоўнай апазіцыйнай партыі Вадані перад заключным перадвыбарчым мітынгам у Гаргейсе (Hargeisa) напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у самаабвешчаным Самалілендзе. 8 лістапада 2024 года. Фота: Luis Tato / AFP / East News
Гандляр вярблюдамі чакане пакупнікоў падчас штогадовага кірмашу вярблюдаў у мястэчку Пушкар (Pushkar), штат Раджастан (Rājasthān), Індыя. 4 лістапада 2024 года. Фота: Himanshu Sharma / AFP / East News
Пажарны верталёт ляціць да слупа дыму ад ляснога пажару «Горны агонь», які ахапіў гектары зямлі і разгарэўся пад уздзеяннем моцных вятроў Санта-Ана, у Санта-Паўле, штат Каліфорнія, ЗША. 7 лістапада 2024 года. Фота: Etienne Laurent / AFP / East News
Сваякі смуткуюць падчас цырымоніі развітання з медыкам 3-й дэсантна-штурмавой брыгады Валянцінай Нагорнай з пазыўным Валькірыя. Валянціна Нагорная загінула на фронце разам са сваім каханым – вайскоўцам Данілам Ляшкевічам з пазыўным «Берсерк». Жанчына далучылася да ўкраінскага войска на пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну і ратавала параненых, працуючы на стабілізацыйным пункце каля фронту. Кіеў, Украіна. 8 лістапада 2024 года. Фота: Dan Bashakov / Global Images Ukraine via Getty Images
Ратаўнікі ДСНС разбіраюць завалы ля 12-ціпавярховага дому, які пацярпеў праз падзення расейскай кіраванай авіябомбы ў жылы раён. У выніку атакі 25 чалавек пацярпелі, пяцёра з іх шпіталізаваны ў медыцынскія ўстановы. Харкаў, Украіна. 8 лістапада 2024 года. Фота: Yevhen Titov / NurPhoto / Getty Images
У цэнтры Тбілісі прайшла другая буйная акцыя пратэсту апазіцыі супраць вынікаў парламенцкіх выбараў, на якіх, паводле афіцыйных дадзеных ЦВК, перамагла дзейная партыя «Грузінская мара». Рух транспарту на праспекце Руставэлі быў перакрыты. Каля будынку парламенту Грузіі сабраліся некалькі тысяч чалавек. Грузія, Тбілісі. 4 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Жыхары назіраюць за вывяржэннем вулкану Леўатобі (Lewotobi) з вёскі Эпутобі (Eputobi), Інданезія. 8 лістапада 2024 года. Фота: Bayu Ismoyo and Arnold WelianoI / AFP / East News