навіны

Замежныя студэнты хацелі вярнуць 15 тысячаў злотых, а заплацілі яшчэ чатыры. Польшча змагаецца з «бізнесам на tax free»

 Аэрапорт у Любліне. Крыніца: lot.com
Аэрапорт у Любліне. Крыніца: lot.com
podpis źródła zdjęcia

Работнікі мытнага аддзелу аэрапорту «Люблін» расказалі, што за схему выкарыстоўвалі замежныя студэнты, каб зарабіць на tax free.

Паводле словаў прадстаўнікоў мытні ў Любліне, двое замежных студэнтаў (пра іх грамадзянства не паведамляецца) на тры дні збіраліся ў Лондан і змеркавалі зэканоміць 15 тысячаў злотых (каля 3470 еўраў).

У польскай краме студэнты купілі фотатэхніку, у тым ліку эксклюзіўны фотаздымач коштам 60 000 злотых (13 870 еўраў). Пры выездзе з Польшчы яны задэкларавалі тэхніку ў працэдуры tax free, што дазваляе замежнікам кампенсаваць ПДВ за тавары, набытыя ў Польшчы.

Але работнікі мытні і падатковай службы западозрылі, што фотатэхніка хутка вернецца ў Польшчу. Тады з дапамогаю рэзервавання ў сістэме «Digital Border» і правярання рэзервавання авіябілетаў мытнікі пастанавілі надгледзець багаж студэнтаў, калі тыя вярнуліся. У выніку выявілі ўсе раней вывезеныя тавары.

Няўдалая паездка скончылася тым, што студэнтам давялося скампенсаваць tax free 15 тысячаў злотых, а яшчэ сплаціць штраф 4 тысячы злотых (каля 925 еўраў).

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10