навіны

«Reuters»: Суд у Гаазе правядзе ўнутранае расследаванне ў дачыненні свайго пракурора. Яго абвінавачваюць у дамаганнях

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Асад Ахмад Хан. Фота: icc-cpi.int
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Асад Ахмад Хан. Фота: icc-cpi.int
podpis źródła zdjęcia

Унутранае расследаванне ў дачыненні пракурора Карыма Хана праз абвінавачанні ў сексуалізаваных дамаганнях правядзе Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Недатаваны і непадпісаны дакумент, што трапіў да журналістаў, прапануе яму адмовіцца ад сваёй пасады на час расследавання.

Пра гэта выданню «Reuters» паведамілі дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Паводле атрыманых звестак, у дамаганнях Карыма Хана абвінавацілі яшчэ ў кастрычніку, але ён аспрэчыў гэтыя абвінавачанні і папрасіў унутраны наглядальны орган суда расследаваць іх. Акрамя таго, ён указаў, што абвінавачанні супалі з кампаніяй дэзінфармацыі супраць ягонага офісу.

«Стужкі пра такія неправамерныя паводзіны не адпавядаюць рэчаіснасці. Я адпрацаваў у розных умовах 30 гадоў, і ніхто ніколі не падаваў на мяне падобных скаргаў», – заявіў Хан.

Нагадаем, у 2023 годзе Карым Хан выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і дзіцячай амбудсменкі ў Расеі Марыі Львовай-Бяловай праз падазрэнні ў незаконнай дэпартацыі дзяцей з Украіны.

Таксама Хан запатрабаваў выдаць ордар на арышт прэм'ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу, а сёлета ў верасні заявіў пра атрыманне ад Літвы матэрыялаў, датычных «трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых Аляксандрам Лукашэнкам і ягонымі прыхільнікамі», з просьбаю правесці расследаванне.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10