навіны

Патэнцыйны прэм’ер-міністр Літвы выказаўся ў абарону беларускай дыяспары

Гінтаўтас Палуцкас
Кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Гінтаўтас Палуцкас. Фота: Gintautas Paluckas / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Гінтаўтас Палуцкас нагадаў, што Літва сама запрасіла беларусаў – а тыя не стаяць з працягнутай рукой, а дапамагаюць літоўскай эканоміцы расці.

Агітацыйная ўлётка Гінтаўтаса Палуцкаса. 8 кастрычніка 2024 года. Фота: Gintautas Paluckas / Facebook
У Літве сацыял-дэмакраты дасягнулі дамоўленасці аб кіроўнай кааліцыі па выніках выбараў навіны

У кастрычніку ў Літве прайшлі парламенцкія выбары. Ніводная партыя не здабыла абсалютнай бальшыні. Найбольш – 52 крэслы са 141, або 37 % месцаў у Сейме – атрымала Сацыял-дэмакратычная партыя. Кандыдат у прэм’ер-міністры ад гэтай партыі Гінтаўтас Палуцкас расказаў 8 лістапада, што дасягнуў прынцыповай дамовы аб кааліцыі з партыямі «У імя Літвы» і «Світанак над Нёманам». А ў інтэрв’ю каналу «Настоящее время. Балтия» выказаўся пра беларусаў у Літве.



На пытанне аб тым, што ён думае пра беларусаў у Літве, Палуцкас нагадаў, што гэта Літва як дзяржава запрасіла беларусаў. Літва, кажа ён, імкнулася стварыць ім дэмакратычныя і бяспечныя ўмовы для жыцця, працы і адкрыцця бізнесу пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка чарговы раз «перамог на выбарах» у Беларусі (Палуцкас адзначыў: «у двукоссі»).

,,

«Казаць, што беларусы, якія прыехалі сюды, робяць нешта кепскае, у мяне асабіста язык не павернецца. Тым больш, што яны напраўду робяць свой унёсак у нашую эканоміку і ёсць удзельнікамі рынку працы. Ніхто з іх не стаіць на біржы працы з працягнутай рукой і просіць сацыяльнай дапамогі».


Ён дадаў, што штучныя абмежаванні, як то забарона вяртацца на радзіму, «няўстойлівыя і нелагічныя», а ў Польшчы падобных абмежаванняў няма. Такую палітыку адносна беларусаў, як у Польшчы, маглі б праводзіць і ў Літве, лічыць Палуцкас.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10