навіны

22-гадовы беларус перамог у праваабарончым конкурсе Рады Еўропы з відэа пра правы чалавека

img
Арцём Вашкевіч. Фота: Svaboda.org
podpis źródła zdjęcia

Арцемій Вашкевіч стаў пераможцам у конкурсе Рады Еўропы «Human Rights. Camera. Action!», атрымаў узнагароду на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбуры.

Арцём Вашкевіч перамог з кароткім відэа, у якім па-беларуску расказвае пра сваё стаўленне да правоў чалавека. Раней лічыў, што правы чалавека – гэта пра пратэсты, нешта гучнае і смелае. Цяпер зразумеў, што гэта пра самыя простыя рэчы: вучыцца, ездзіць на ровары, слухаць любімую музыку, без страху казаць сябрам праз тэлефон тое, што думаеш. Вашкевіч расказаў радыё «Свабода», што хацеў выслаць на конкурс.



Спачатку ён планаваў зняць відэа пра смяротнае пакаранне, бо сам «моцна рэфлексуе на тэму смерці», а таксама таму, што менавіта праз захаванне смяротнага пакарання Беларусь не ўвайшла ў Раду Еўропы. Але часу заставалася няшмат, а патрэбны рэквізіт – пісталет – не знайшоўся. Прыйшла ідэя запісаць відэа пра паўсядзённае жыццё.

,,

«Гэта як змаганне за нармальнае жыццё, – тлумачыць ён. – Калі пераязджаеш з Беларусі, здаецца, што ўсё павінна быць добра, але рэальнасць такая, што ўвесь час трэба змагацца за тое, каб легальна жыць, працаваць, бачыцца з блізкімі... Тады як большасці еўрапейцаў падаецца: якія тут могуць быць праблемы?»


Вашкевіч цяпер жыве ў Польшчы, студэнт. Галоўная тэма грамадскай актыўнасці – правы чалавека і тэма адмены смяротнага пакарання. Кажа, што ягонае жыццё моцна змянілася і пасля 2020 года, і пасля 2022-га.


Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека была прынятая ў 1948 годзе. Прадстаўнікі БССР (таксама як прадстаўнікі РСФСР і УССР) устрымаліся пры галасаванні за канчатковы тэкст на Генеральнай асамблеі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10