Што адбылося з акторкаю Святланаю Зелянкоўскаю, калі яна прысароміла ўлады Беларусі за закрыццё беларускіх школаў? Што будзе, на ейную думку, калі болей беларусаў пяройдзе на родную мову? І каго ў Акадэміі мастацтваў называюць «халодным носам»?
Святлана Зелянкоўская – зорка беларускага тэатру і кіно. Вядоўца Віктар Шукеловіч пакінуў іншым журналістам пытанні пра Сяргея Міхалка, былога мужа Святланы. Нас цікавіла іншае – беларуская мова.
Святлана прыйшла да беларускай мовы дзякуючы тэатру. Усё пачалося, калі ў падлеткавым узросце яна выступала ў фальклорным тэатры «Госьціца».
,,«Тады яшчэ было адраджэнне, беларуская мова гучала вельмі так шырока. Мы спявалі беларускія песні і паціху пачыналі адчуваць, што гэта нашыя карані, што гэта недзе глыбока сядзіць у нас. Гэта тое, што нараджаецца патрошку-патрошку і пасля ўжо выліваецца ў нейкі спектакль, перформанс, падзею…»
Святлана распавяла нам, як яна палюбіла беларускую мову і чым ёй пагражалі ўлады за крытыку палітыкі русіфікацыі Беларусі. Бонус: яна паказала пару практыкаванняў, што дапамагаюць зняць стрэс, напрыклад, перад публічным выступам.
Святлана запрашае ўсіх на спектакль «Па што ідзеш воўча» паводле аповесці Евы Вежнавец, што плануецца на сакавік 2025 года. Сачыце за навінамі, каб не прапусціць момант, калі пачнуцца прадавацца квіткі!
У граматычнай частцы разбіраемся, ці існуе ў беларускай мове слова «яда» і якая розніца паміж «ядомым», «ядкім» і «ядучым».
- Шчодра – па-расейску: щедро
- Зерне – па-расейску: зерно
- Зорка – па-расейску: звезда
- Цуд – па-расейску: чудо
- Ружа – па-расейску: роза
- Не пашкодзіць – па-расейску: не помешает
- Заўжды = заўсёды
- Абаронца – па-расейску: защитник
- Распавесці = расказаць
- Ганьба – па-расейску: позор
- Паўздзейнічаць на ўладу – па-расейску: повлиять на власть
- Допыт – па-расейску: допрос
- Выклікаць на размову – па-расейску: вызвать на разговор
- Жорсткі – па-расейску: жесткий, жестокий
- Пагражаць – па-расейску: угрожать
- Перакананы – па-расейску: убежденный
- Пляцоўка – па-расейску: площадка
- Здаецца – па-расейску: кажется
- Уплыў – па-расейску: влияние
- Юнацтва – па-расейску: юность
- Карані – па-расейску: корни
- Падзея – па-расейску: событие
- Файны = добры
- Выкладаць – па-расейску: преподавать
- Сталы = дарослы, вопытны
- Мусяць = павінны
- Адчуць – па-расейску: почувствовать
- Прачуць – па-расейску: прочувствовать
- Перашкаджаць – па-расейску: мешать
- Асоба = чалавек
- Адлюстроўвацца – па-расейску: отражаться
- Назіральнік – па-расейску: наблюдатель
- Звонку – па-расейску: извне
- Адпаведныя рысы – па-расейску: соответствующие черты
- Ціск = прэсінг
- Зняволенне – па-расейску: заключение
- Знікнуць – па-расейску: исчезнуть
- Гвалт – па-расейску: насилие
- Дасканала – па-расейску: совершенно
- Блытацца – па-расейску: путаться
- Падручнік – па-расейску: учебник
- Што тычыцца – па-расейску: что касается
- Урывак – па-расейску: отрывок
- Рухацца – па-расейску: двигаться
- Сачыць – па-расейску: следить
- Штораз = кожны раз
- Жах – па-расейску: ужас
- Страціць = згубіць
- Мастацтва – па-расейску: искусство
- Жахлівы – па-расейску: ужасный
- Дагэтуль = да гэтай пары
- Трымценне = заміранне, дрыжанне
- Хваляванне – па-расейску: волнение
- Трапяткі – па-расейску: трепетный
- Чуллівы – па-расейску: чувствительный
- Практыкаванне – па-расейску: упражнение
- Ужыць – па-расейску: употребить
- Засяродзіцца = сканцэнтравацца
- Падрыхтоўка – па-расейску: подготовка
- Суразмоўца = субяседнік
- Заціснутасць – па-расейску: зажатость
- Далонь – па-расейску: ладонь
- Узняць = падняць
- Разняволіцца – па-расейску: раскрепоститься
- Упэўненасць – па-расейску: уверенность
- Здольнасць – па-расейску: способность
- Натхненне – па-расейску: вдохновение
- Вагацца – па-расейску: колебаться
- Немагчымы – па-расейску: невозможный
- Прыніжальна – па-расейску: унизительно
- Моцны штуршок – па-расейску: сильный толчок
- Стварыць – па-расейску: создавать
- Захаваць – па-расейску: сохранить
- Дзеля гэтага – па-расейску: ради этого
- Творчасць – па-расейску: творчество
- Здзяйсненне – па-расейску: свершение
- Дасягненне – па-расейску: достижение
- Квіток = білет
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».