навіны

У Польшчу з Беларусі прыляцелі два метэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі

img
Паветраны шар у Шацілоўцы і кантрабандныя цыгарэты, што прыляцелі на шары ў Ставіскі, Польшча. 8 лістапада 2024 года. Калаж: KPP Sokółka / KPP Kolno / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Два паветраныя шары прынеслі на Падляшша амаль тры тысячы пачкаў цыгарэтаў без акцызных знакаў.

Кантрабандны паветраны шар. Фота: wiadomosci.radiozet.pl
Палякі збіраюцца адстрэльваць «невядомыя аб'екты», запушчаныя з Беларусі навіны

Ранкам 8 лістапада жыхар Кольна, што ў Падляскім ваяводстве Польшчы, паведаміў паліцыі пра паветраны шар з пакетам, што вісіць на віядуку пад горадам Ставіскі, расказвае «RMF24». Калі мужчына спрабаваў выцягнуць пакунак, паветраны шар лопнуў. Знаходку сумленны грамадзянін прынёс паліцыю. Пасля піратэхнічнага правярання паліцыянты ўскрылі пакунак і знайшлі каля 1500 тысячы пачкаў цыгарэтаў без акцызных знакаў.


Падобны паветраны шар знайшлі ў вёсцы Шацілоўка, што таксама ў Падляскім ваяводстве. Да яго быў прывязаны пакунак з 1350 пачкамі цыгарэтаў.


Паводле «RMF24», паветраныя шары – гэта метэазонды з Беларусі, што выкарыстоўвалі для кантрабанды. Паліцыя адзначае, што да паветраных шароў былі прымацаваныя прылады для геалакацыі.


Таксама паліцыя адзначае, што гэта не першае такое здарэнне: у ноч на 17 кастрычніка ў Сакольніках у тым жа ваяводстве знаходзілі падобны паветраны шар. Таксама пра паветраны аб’ект «з усходу» паведамлялі ў чэрвені.


Літоўскія службы ў верасні зарэгістравалі 250 паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі, што ляцелі з Беларусі. Адзін упаў у віленскім аэрапорце, яшчэ адзін знайшлі ў цэнтры Вільні. У Літве шукаюць датычных да кантрабанды цыгарэтаў на метэазондах, затрымалі сем чалавек.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10