Што хвалюе Лукашэнку і на што ці на каго ён спадзяецца? А на што спадзявацца беларусам? У чым улады цяпер спрабуюць пераканаць грамадства? Чаму Лукашэнка адчыняе дзверы перад Кітаем? Абмяркоўваем гэтыя ды іншыя тэмы ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою. Госці студыі – Наталля Радзіна, рэдактарка парталу «Хартыя‘97», і Віталь Цыганкоў, аўтар і вядоўца праграмы «Двубой» на «Белсаце», палітычны аглядальнік радыё «Свабода».
Чаму Лукашэнка перасоўвае чыноўнікаў?
Лукашэнка змяніў кіраўнікоў ключавых дзяржаўных кампаніяў, «Беларуськалію» і «Белнафтахіму», па якіх ударылі заходнія санкцыі. Міністэрства замежных справаў – ці тое, што ад яго засталося, – таксама «ператрахівае». Навошта менавіта цяпер спатрэбіліся ратацыя чыноўнікаў і перасоўванне мэблі ў кабінетах? Падрабязнасці ў сюжэце Надзеі Бельскай.
Увага ЗША да Беларусі застанецца
Лукашэнка павіншаваў Доналда Трампа з перамогай, заявіў пра ягоную моц і выказаў надзею на перамены. Што цікава: Уладзімір Пуцін не павіншаваў. Што азначае перамога Трампа для Беларусі? Высвятляла Наста Ільіна.
Беларуска пагражае Літве?
Стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы – з такім абгрунтаваннем Ганне Карпікавай адмовілі ў відзе на жыхарства ў Літве. Беларуска была вымушаная пакінуць краіну і разлучыцца са сваёй партнёркай – грамадзянкай Літвы. Падстава такога рашэння міграцыйнай службы шакавала дзяўчыну. Пра тое, чаму Ганне адмовілі ў легалізацыі і наколькі такія выпадкі частыя для беларусаў у суседняй краіне, – у рэпартажы з праграмы «ПраСвет».
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» глядзіце шточацвер а 20:45 у жывым эфіры «Белсату», на YouTube-канале «Belsat News», а таксама ў нашым Facebook.