навіны

У Польшчы беларуса будуць судзіць за перавоз нерэгулярных мігрантаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: wpolityce.pl
podpis źródła zdjęcia

У Польшчы пройдзе суд над 26 асобамі, датычнымі да транспартавання нерэгулярных мігрантаў. Сярод падсудных – адзін беларус. 

Справа будзе разглядацца ў акруговым судзе Любліна. Згодна з ёй, пракуратура польскага гораду Замасьць падазрае крымінальную групу ў спрыянні незаконнаму ўезду ў Еўразвяз больш чым 180 мігрантаў, паведамляе «MOST MEDIA».

Сярод абвінавачаных – пяць грамадзянаў Украіны і адзін беларус.

Згодна з інфармацыяй пракуратуры, група дзеяла з кастрычніка 2022 года і выкарыстоўвала як беларуска-польскую мяжу, так і балканскі маршрут. Удзельнікі мелі розныя ролі: адныя займаліся арганізацыяй, другія наймалі кіроўцаў, а трэція дастаўлялі мігрантаў з мяжы.

Удзельнікам выстаўленыя абвінавачванні ў кіраванні арганізаванай злачыннай групай і ў спрыянні нелегальнай міграцыі. Шэсць асобаў таксама абвінавачваюцца ў незаконным захоўванні наркотыкаў, якія былі знойдзеныя ў іх пры вобшуку.

Большасць абвінавачаных прызнала сваю віну. У Польшчы ўдзел у злачыннай групе караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў, арганізацыя незаконнага пераходу мяжы – да васьмі гадоў, а кіраўніцтва групай і захоўванне наркотыкаў – да дзесяці гадоў.

Раман Шавель belsat.eu 


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10