Лукашэнка падрыхтаваў дарагі падарунак на Новы год. Віцебск прабіў неба

Што за дарагі падарунак на Новы год падрыхтаваў Лукашэнка? Няўжо Слава Камісаранка сурочыў? Музей у Ліпках здзіўляе, Віцебск прабівае неба, беларуская «Мамба» з Івянца. Новыя робаты, дроны і тэхналогіі ў «Навінах з будучыні».


У цяперашнім авіяпарку Аляксандра Лукашэнкі прастойвае верталёт заходняй вытворчасці, падораны яму некалі алігархам Міхаілам Гуцэрыевым. Прастойвае, бо з 2021 года застаецца пад санкцыямі. Пад санкцыямі быў і верталёт іранскага прэзідэнта, які сёлета зазнаў катастрофу. Прэзідэнта пахавалі.

Таму падчас наведвання Казані Лукашэнка паклаў вока на новыя верталёты: Мі-38 і «Ансат». Асабліва спадабаўся апошні, забяспечаны медычным абсталяваннем. Аднак яго кошт сягае $ 20 млн. Няўжо гэта той падарунак на Новы год, які сабе пажадаў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.