Сяргея Чабоцьку, уладальніка папулярнага гарадзенскага парталу з тысячамі падпісчыкаў, судзілі другі раз.
Суд Ленінскага раёну Горадні разглядаў 6 лістапада справу ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу s13.ru Сяргея Чабоцькі, паведамляе «Вясна».
Як даведаліся праваабаронцы, яго судзілі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Якою была пастанова суда, пакуль невядома. Справу Чабоцькі вяла суддзя Наталля Горбач.
Вядома, што 25 кастрычніка адбыўся першы суд над Чабоцькам. Яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
На дадатак, у канцы кастрычніка прайшла інфармацыя пра тое, што партал s13.ru і яго сацсеткі маглі быць прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Некаторы час партал не абнаўляўся. У той жа час вядома, што сайт меў вялікую папулярнасць сярод гарадзенцаў і некаторыя матэрыялы на ім набіралі да 100 тысячаў праглядаў.
Раман Шавель belsat.eu