навіны

Пасля футбольнага матчу ў Амстэрдаме адбылася серыя нападаў на ізраільскіх заўзятараў

img
Нападзенне на ізраільскіх заўзятараў у Амстэрдаме. Крыніца: скрыншот з відэа / m.sport-express.ru
podpis źródła zdjęcia

Серыя нападаў на заўзятараў тэль-авіўскага футбольнага клубу «Макабі» адбылася ў Амстэрдаме пасля матчу з нідэрландскім «Аяксам». Ёсць параненыя. 

Увечары 7 лістапада ў Амстэрдаме адбыўся футбольны матч паміж ізраільскім клубам «Макабі» (Тэль-Авіў) і нідэрландскім «Аяксам», які завяршыўся перамогай апошняга з лікам 5:0.

Неўзабаве пасля матчу ў горадзе пачаліся закалоты. Паведамляецца, што адбылася серыя нападаў на ізраільскіх заўзятараў, у выніку якіх пацярпелі, паводле папярэдніх звестак, 12 чалавек. Сярод іх ёсць ахвяры з нажавымі ранамі.

Напады праходзілі ў розных частках гораду і, верагодна, мелі спланаваны характар. На відэазапісах у сацыяльных сетках відаць, як некалькі дзясяткаў чалавек, некаторыя з якіх у масках і з палесцінскімі сцягамі, нападаюць на ізраільцянаў, наносячы ўдары нагамі і рукамі. Таксама паведамляецца пра тое, што пры гэтым нападнікі выкрыквалі лозунгі «Свабоду Палестыне».

Пацярпелыя паведамляюць, што нападнікі спрабавалі ўварвацца ў іхныя гатэлі і пагражалі нажамі. У выніку затрымалі 57 чалавек.

Ізраільскія ўлады накіравалі ў Нідэрланды самалёты для таго, каб правесці эвакуацыю сваіх грамадзянаў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10