Продажы новых аўтамабіляў праз дылерскія сеткі кампаніяў, што ўваходзяць у склад аўтамабільнай асацыяцыі «БАА», пабілі рэкорд года. За дзесяць месяцаў 2024 года продажы выраслі ў 2,3 разу ў параўнанні з мінулым годам.
У кастрычніку прадалі амаль 5000 новых аўтаў, паведамляе аўтамабільная асацыяцыя «БАА». Гэта на 669 аўтаў больш, чым у верасні.
«У параўнанні з кастрычнікам 2023 года рэалізацыя новых легкавых аўтамабіляў вырасла больш чым у два разы. Сумарны ж рост продажаў новых легкавых аўтамабіляў за дзесяць месяцаў 2024 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года склаў 2,3 разу», – піша «БАА».
Рост продажаў асацыяцыя называе лавінападобным, а адбываецца ён у асноўным за кошт марак «BELGEE» і «Geely». На іх за дзесяць месяцаў года прыпадае 51 % продажаў новых аўтаў.
«Сярод новых мадэляў, якія дэманструюць добры старт продажаў у кастрычніку 2024 года, варта адзначыць электракары "Geely E8" і "Dongfeng Box".
У цэлым, па выніках дзесяці месяцаў 2024 года продажы новых аўтамабіляў упэўнена наблізіліся да паказнікаў аналагічных перыядаў 2018 і 2020 гадоў, перавысіўшы аб'ёмы продажаў 2021 года», – рэзюмуе «БАА».
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Арсен Рудэнка belsat.eu