навіны

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы

Прадстаўнік літоўскай мытні
Прадстаўнік літоўскай мытні. Фота: lrmuitine.lt
podpis źródła zdjęcia

Мытня Літвы ўзмоцніць кантроль на мяжы з 11 лістапада. Гэта закране тавары, якія вывозяцца з ЕЗ і лічацца рызыкоўнымі, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні.

У звязку з санкцыямі супраць Расеі і Беларусі на памежных пунктах будзе праводзіцца фізічны кантроль тавараў падвойнага прызначэння. Гэтыя тавары могуць выкарыстоўвацца ў баявых мэтах або для вытворчасці ваенных матэрыялаў. Асаблівая ўвага будзе нададзеная экспарту электронных тавараў, напрыклад, чыпаў, мікрасхемаў і іншых электронных кампанентаў.


«Таксама будзе больш жорсткім кантроль за таварамі, выключанымі з санкцыйнага рэжыму, такімі як медычнае дыягнастычнае абсталяванне, экспарт розных машынаў і іх частак і аналагічных тавараў, – адзначае мытня Літвы. – Такім чынам, літоўская мытня працягвае свае ініцыятывы для перадухілення экспарту тавараў у краіны-агрэсары».


Літоўская мытня на мяжы з Беларуссю і Расеяй адказвае за кантроль усяго экспарту з Еўразвязу, адпаведна, правярацца будуць не толькі літоўскія тавары, але і ўвесь экспарт з ЕЗ.


«Экспарт з іншых краінаў – чальцоў ЕЗ складае каля 90 % усіх тавараў, якія перасякаюць літоўскую мяжу», – заключае мытня Літвы.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10